Родники Гродненщины

 


Главная О нас Методика Интересно Р в дГайтюнишки Сп Гайтюнишки Р в дПодворишки Вороновский р-н

 

 

Справка по деревне Подворишки

 

 

 

Паводле інвентарнага апісання  за 1690 год вядома, што двор Беняконі ўваходзіў у склад маёнтка Падварышкі (сустракаецца  назва Падварышча), і гэты маёнтак прыналежыў  Францішку і Соф'і Рымшам.

Праўда, маёнтак быў небагатым, нават запушчаным: панскі дом, пакрыты саломаю, свіраны і каморы. Сцены ў свіранах абвальваліся. Да гаспадаркі маёнтка прыналежылі  чатыры сялянскія сем'і: Шымон Войшніс з сям'ёй, Якуб Масюкайціс з сынам, Адам Гушча і Мікалай Быстровіч з сем'ямі.

 Сяляне выконвалі наступныя павіннасці: 3 дні ў тыдзень мужчына з сям'і выходзіў на паншчыну і 3 дні - жанчына, а ўзімку, ад свята святога Марціна да  свята святога Юрыя- 2 дні ў тыдзень мужчыны і жанчыны выконвалі розныя павіннасці. Акрамя паншчыны, сяляне павінны былі здаць чацвёртую частку мёду свайму ўладальніку.

У маёнтаку з'явілася карчма, якую арандаваў яўрэй.

Путкамеры, выхадцы з  Прыбалтыкі, пасяліліся на нашых землях, калі Ваўжынец Путкамер паступіў на службу да польскага караля і атрымаў маёнтак Больценікі.

 

 

 

 

 

На працягу 19 ст. в.Падварышкі належыла Рымшам. Апошнімі ўладальнікамі ( да 1939 г.) былі Ганна ( з роду Рымшаў) і Тадэвуш Кярсноўскія. Існуючы з 17 стагоддзя шляхецкі двор перабудоўваўся ў пач.19 ст., а затым згарэў у выніку пажару, які здарыўся у 1919 годзе.

Перабудоўваўся  сядзібны дом у 1930-31 г.г. запрошаным Рымшамі архітэктарам Стэфанам Нарэмбскім.Новы дом нагадваў па стылю старашляхецкую сядзібу: узносіўся на высокім фундаменце, складаўся з двух паверхаў , у плане нагадваў чатырохкутнік. Абсталяванне пакояў дома было знішчана ў выніку пажара 1919 года,у 30-я гады 20 ст. адноўлены былі толькі некаторыя пакоі; так у салоне знаходзіўся камплект мэблі ў стылі “Бэльведэр”, а на сценах віселі маляўнічыя літаграфіі з выявамі Вільні, між імі-малы партрэт вядомай з прыгажосці Веранікі Остэн-Сакен, стрыечнай сястры Ваўжынца Путкамера, мужа Марыі Верашчакі. Аб Вераніцы Рымшы так  пісаў Антоній Адынец, сябар Адама Міцкевіча: ”З прыгажосці, гумару, паставы яна была як дзве кроплі вады падобная да гераіні рамана Вальтэра Скота “ Роб Рой” Дыяны Вернан”.

 

 

 

 

 

 

Сталовая ў доме была ўсталявана новай мэбляй, выкананай у Вільні паводле праекта В.Мікойніка. На сценах сталовай віселі рэпрадукцыі “Літуаніі” Артура Глогера ў чорных рамках. Усе прадметы ўбранства пакояў зніклі  ў 1939 годзе.

 

 

 

Парк, які быў заложаны Адамам Рымшам каля 1820 года, займаў паверхню 3 гектары.

У старой частцы парка знаходзілася ліпавая алея, працягласцю 200 метраў; у новай частцы парку была пасаджана алея з каштанаў. Там жа ляжаў вялікі валун, які прызнавалі за метэарыт.

Каштоўным помнікам старыны ў шэрагу збудаванняў вакол дома з’яўлялася лядоўня, якую акружалі старыя ліпы. Лядоўня згарэла ў 1944 годзе.

 

 

 

 

     

У апошнія гады ў доме размяшчалася праўленне саўгаса “ Беняконскі”  

 

Главная О нас Методика Интересно Р в дГайтюнишки Сп Гайтюнишки Р в дПодворишки Вороновский р-н